ДА ЭНЕРГАЗБЕРАЖЭННЯ – З ПАВАГАЙ

07.10.2020

Да энергазберажэнню – з павагай ставяцца ў ДУА «Дзіцячы сад № 23 г.Віцебска». Адной з задач, якая стаіць перад адукацыяй, з'яўляецца выхаванне ў падрастаючага пакалення беражлівасці і фарміраванне навыкаў энергазберажэння.

У нашай дашкольнай установе распрацавана сістэма мерапрыемстваў па выхаванні ў дашкольнікаў навыкаў рацыянальнага і эканомнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў. Мэта дадзеных мерапрыемстваў – навучыць рацыянальна і эканамічна выкарыстоўваць эканамічныя рэсурсы.

Адукацыйны працэс з дзецьмі па выхаванні ў іх навыкаў рацыянальнага і эканамічнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў выхавацелі дашкольнай адукацыі арганізуюць на падставе вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі і распрацаванага перспектыўнага плана па эканамічнам выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту. Ў метадычным кабінеце падабраны матэрыял па энергазберажэнні для арганізацыі адукацыйнага працэссу з дзецьмі.

У госці да дзяцей зазірнулі Фіксікі (Нолік і Сімка), якія ў гульнёвай форме расказалі пра неабходнасць эканоміць ваду і святло, а таксама вучыць гэтаму іншых людзей.

Таксама дадзеныя задачы вырашаюцца ў працэссе разнастайных відаў арганізаванай дзейнасці: назіранні, пазнавальна-практычная і выяўленчая дзейнасць. Дашкольнікі вельмі любяць маляваць, ляпіць, выразаць, наклейваць і канструяваць. З выхаванцамі праведзена серыя заняткаў, на якіх яны выраблялі лямпы напальвання, малявалі эканамічны дом, бытавыя прылады.

Арганізоўваючы работу па фарміраванні ў дзяцей карысных навыкаў і звычак, выхавацелі дашкольнай адукацыі выкарыстоўваюць усе магчымасці, звязаныя з выхаваннем культуры паводзінаў у побыце і агульнай выхаванасцю: выключаць святло, калі выходзіш з памяшкання, не рабіць вялікі напор вады пры ўмыванні, шчыльна зачыняць дзверы памяшкання і г.д.

Важным накірункам работы па забеспячэнні якасці адукацыі дашкольнікаў у рабоце па выхаванні ў іх навыкаў рацыянальнага выкарыстання  энергетычных рэсурсаў –  мы лічым шчыльнае ўзаемадзеянне з сям'ёй. Работу ў дадзеным накірунку мы вядзём, выкарыстоўваючы разнастайныя формы супрацоўніцтва.

Будзем спадзявацца, што работа ўсяго калектыву установы дашкольнай адукацыі па энэргазберажэнні дасць станоўчыя вынікі. Толькі ў тым выпадку, калі разам зберажом цяпло і свет.