Стварэнне БССР

03.01.2019

    Першага студзеня 1919 г. наша краіна адзначае 100-годдзе стварэння беларускай савецкай дзяржавы!

     1 студзеня 1919 г. часовы ўрад Беларусі абнародаваў Маніфест аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У ім гаварылася аб усталяванні савецкай улады ў Беларусі, аб адмене пастаноў акупацыйных улад і Рады БНР. 5 студзеня 1919 г. ўрад БССР пераехаў у Мінск, які стаў сталіцай беларускай рэспублікі.  

     На І з’ездзе Саветаў БССР (2-3 лютага 1919 г. у Мінску) была прынята першая Канстытуцыя, якая юрыдычна замацавала ўтварэнне новай савецкай рэспублікі і яе новую назву – Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь (ССРБ). У Канстытуцыі рэгламентавалася савецкая форма ўлады, асноўныя прынцыпы сацыялістычнага ладу, у тым ліку прынцып дыктатуры пралетарыяту. Вышэйшым органам улады ў адпаведнасці з Канстытуцыяй аб’яўляўся з’езд Саветаў Беларусі, а ў перапынках паміж з’ездамі – Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК) ССРБ. 

   Гады станаўлення і развіцця Беларусь змясцілі ў сябе цэлы шэраг гістарычных этапаў. Працавіты беларускі народ змог пераадолець усе цяжкасці. Дзякуючы яго вялізным намаганням на розных гістарычных этапах быў закладзены трывалы грамадска-палітычны, эканамічны і культурны падмурак беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці, які вытрымаў выпрабаванне часам, стварыў надзейную аснову будаўніцтва суверэннай Рэспублікі Беларусь. 100 гадоў БССР — гэта цэлы век адкрыццяў, дасягненняў, развіцця нашай Радзімы.

 Сярдэчна віншуем Вас с гэтым святам!