Беларускае мастацтва

25.03.2020

З мэтай далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры 25.03 у дашкольнай установе прайшлі заняткі па азнаямленню дзяцей з беларускімі рамёствамі: салома- і лаза- пляценнем, дрэваапрацоўкай, ткацтвам.

У малодшых групах  дзеці зрабілі аплікацыю з саломкі “Цудоўная кветка”. Выхаванцы сярэдняй групы вучыліся вызначаць матэрыял, з  якога выраблены прадметы (лён, дрэва, салома, лаза). А дзеці старэйшай групы паспрабавалі на дзіцячым ткацкім станку ткаць невялічкі паясок.

Уключэнне ў практычную дзейнасць дазволіла нашым выхаванцам адчуць сябе часткай народа, адчуць гонар за сваю краіну, багатую слаўнымі традыцыямі.

 

Выхавальнік дашкольнай установы                                Казлоўская М.Г.