ГУЛЬНІ З КУФРА – УСІМ НА ПАЦЕХУ

20.10.2022

ГУЛЬНІ З КУФРА – УСІМ НА ПАЦЕХУ

                                                        "Радзіма ў нас – бязмежная, спякотная і снежная.

           Радзіма ў нас – цудоўная, багаццяў розных поўная!"

   Гэтымі словамі васпітаннікаў старэйшай групы дзяржаўнай ўстановы адукацыі "Дзіцячы сад № 23 г. Віцебска"пачалася музычная забава "Гульні з куфра - усім на пацеху", задачай якой было фарміраваць уяўленні выхавальнікаў пра родную краіну – Рэспубліку Беларусь, беларускія народныя промыслы, элементы беларускага нацыянальнага касцюма, выхоўваць асновы маральных каштоўнасцей, працавітасць, любоў да роднага краю, пачуцце калектывізму пры ўзаемадзеянні з аднагодкамі і дарослымі.

  

  

    Дзецьі спявалі песні, гулялі ў беларускія гульні, расказвалі вершы.

     

Але самым цікавым было зазіраць у куфар, які захоўваў шмат сакрэтаў, а потым даставаць з яго розныя рэчы: яркая хустачка паклікала дзетак  у вяселую гульню-карагод "Іванка і Марылька". Каб  у другую гульню пагуляць - трэба было загадку з куфра адгадаць.

  

Яшчэ куфар падрыхтаваў для хлопчыкаў і дзяўчынак сапраўдныя лапці, з якімі яны пагулялі ў гульню "Лапці".

  

Усе так цудоўна павесяліліся, што наш куфар сам заспяваў народную песню А мы проса сеялі…”, тым самым запрашая дзяцей да новай гульні. 

Кожнаму на развітанне  і наказ і пажаданне:

Шанаваць наш край! Для высокіх парыванняў

Ад усходу да змяркання ў дабры сябе сцвярджай!